Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі А.Гур’янава з Першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчага сакратара СНД

01 верасня 2020 г.

 

1 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандра Гур’янава з Першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта – Выканаўчага сакратара СНД Віктарам Гумінскім.

У сустрэчы таксама прыняла ўдзел Пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Марына Даўгаполава.

Цэнтральнай тэмай сустрэчы стала падрыхтоўка Рэспублікі Беларусь да старшынства ў СНД у 2021 годзе. У гэтым кантэксце разгледжаны праекты Канцэпцыі беларускага старшынства і Плана мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Бакі таксама абмеркавалі працэс падрыхтоўкі да запланаваных на восень 2020 года пасяджэнняў статутных органаў Садружнасці, меры, якія дзяржавы – удзельнікі СНД прымаюць у галіне аховы здароўя і эканомікі па мінімізацыі негатыўных наступстваў эпідэміі каронавіруса, а таксама іншыя актуальныя пытанні шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках СНД.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы