Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі У.Астапенка даверчых лістоў Прэзідэнту Чылі

03 кастрычніка 2019 г.

03-10-2019

2 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Чылі па сумяшчальніцтве Уладзімір Астапенка ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Чылі Себасцьяну Піньера.

Урачыстая цырымонія была арганізавана ў Прэзідэнцкім палацы «Ла Манэда» з удзелам Міністра замежных спраў Чылі Тэадора Рыберы і іншых афіцыйных асоб.

У ходзе кароткай размовы, што адбылася пасля ўручэння даверчых лістоў, бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва, у тым ліку ў частцы рэалізацыі камерцыйных і інвестыцыйных ініцыятываў.

Праграма знаходжання Пасла У.Астапенка ў г.Санцьяга  прадугледжвае правядзенне рабочых сустрэч 2-3 кастрычніка 2019г. з кіраўніцтвам МЗС Чылі, кіраўнікамі шэрагу дыпламатычных місій, акрэдытаваных у краіне, а таксама з прадстаўнікамі мясцовых дзелавых колаў.

версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы