Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М. Рыжанкова з Паслом Бахрэйна

04 лістапада 2026 г.

 

4 лістапада 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Бахрэйн у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ахмедам Абдулрахманам Аль-Сааці.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Персідскага заліва і ва Усходняй Еўропе.

Бакі надалі асаблівую ўвагу пытанням развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і фарміравання дагаворна-прававой базы беларуска-бахрэйнскіх адносін, а таксама дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне паміж абодвума МЗС.

Максім Рыжанкоў падзякаваў Паслу Бахрэйна за ўдзел у IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы