Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Апостальскім Нунцыем

10 студзеня 2020 г.

10-01-2020

10 студзеня 2020 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Габарам Пінтэрам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальны стан і перспектывы пашырэння дыялогу паміж Беларуссю і Святым Прастолам у розных галінах, уключаючы супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.
 
 
Міністр падзякаваў Нунцыю за ўклад у развіццё дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама за актыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі знакавых для абодвух бакоў мерапрыемстваў.

версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы