Выступленне Пастаяннага прадстаўніка Беларусі Л.Бельскай у рамках Інтэрактыўнага дыялогу са Спецдакладчыкам па правах мігрантаў (20 чэрвеня 2025 г., г.Жэнева)
20 чэрвеня 2025 г.
Вітаем і дзякуем сп. Мадзі за даследванне і даклад. Падзяляем шматлікія ацэнкі і высновы спецыяльнага дакладчыка.
Нерэгулярная міграцыя спалучана з рызыкамі, якія пагаршаюцца неабгрунтаванай мілітарызацыяй меж і наўмысным адыходам ад міжнародных стандартаў прадастаўлення прытулку. Беларусь сутыкаецца з наступствамі такой палітыкі для мігрантаў на межах з Літвой, Латвіяй, Польшчай.
На беларускай тэрыторыі рэгулярна фіксуюцца ахвяры жорсткага «пушбэка», якія маюць патрэбу ў медыцынскай і іншай дапамозе. Часта з прычыны жорсткага абыходжання мігранты становяцца ахвярамі смерцяў, якія можна было прадухіліць. Так, за апошнія 4 гады задакументавана больш за 80 выпадкаў гібелі мігрантаў, выцесненых на тэрыторыю Беларусі, сёлета больш за 15.
Следчыя органы расследуюць факты гвалту і парушэнні правоў мігрантаў, якія рухаліся транзітам у Еўрасаюз. Паказанні пацярпелых сведчаць, што ў сумежных дзяржавах сфарміраваны фільтрацыйныя пункты, дзе затрыманых асоб збівалі, адбіралі грошы і тэлефоны, а потым выштурхоўвалі на нашу тэрыторыю.
Заклікаем вас трымаць у фокусе ўвагі і належным чынам рэагаваць на выпадкі гібелі людзей на межах ЕС і садзейнічаць спыненню злоўжыванняў і парушэнняў правоў чалавека мігрантаў.
Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве са спецыяльным дакладчыкам і гатова да прагматычнага дыялогу з сумежнымі краінамі, у тым ліку для сумесных расследаванняў выпадкаў гібелі і знікненняў.
Разлічваем, што нашыя суседзі адыдуць ад канфрантацыі, праявяць здаровы сэнс і палітычную волю да аднаўлення даверу і супрацоўніцтва ў сферы сумеснага кіравання межамі.
Дзякую за ўвагу.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by