Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі В.Бараноўскага з Міністрам прамысловасці, гандлю, малога і сярэдняга бізнесу Дамініканскай Рэспублікі

25 мая 2023 г.

 

24 мая 2023 г. адбыліся перагаворы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і Дамініканскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве Валерыя Бараноўскага з Міністрам прамысловасці, гандлю, малога і сярэдняга бізнесу Дамініканскай Рэспублікі Віктарам Бізона Хаза.

 

 

Абмеркаваны перспектывы і крокі па павелічэнні аб'ёмаў узаемнага гандлю. Суразмоўцы пагадзіліся, што існуе шэраг беларускіх і дамініканскіх тавараў, якія ўяўляюць цікавасць на рынках абедзвюх дзяржаў. Дасягнута дамоўленасць аб падтрыманні працоўных кантактаў для наладжвання іх паставак.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы