Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі П.Уцюпіна ў сумесным пасяджэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі

27 лістапада 2025 г.

 

27 лістапада 2025 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Павел Уцюпін прыняў удзел у анлайн-фармаце ў сумесным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Камітэта Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі па міжнародных справах, прысвечаным пытанню процідзеяння ўмяшанню ва ўнутраныя справы дзвюх дзяржаў.

У фокусе выступа П.Уцюпіна была ацэнка сумесных дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на дыпламатычным кірунку. Намеснік Міністра падкрэсліў, што ў аснове беларуска-расійскага супрацоўніцтва ляжыць ключавы прынцып міжнароднага права і Статута ААН – неўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў, які азначае, што кожная дзяржава валодае неад'емным правам самастойна выбіраць сваю палітычную, эканамічную і сацыяльную сістэму без якога-небудзь знешняга ўмяшання.

П.Уцюпін праінфармаваў аб некаторых сумесных дзеяннях, якія Беларусь і Расія прадпрымаюць у рамках Саюзнай дзяржавы, па лініі інтэграцыйных аб'яднанняў, а таксама ў ААН і АБСЕ. Асаблівы акцэнт быў зроблены на развіцці адпаведнай двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Намеснік Міністра таксама прыцягнуў увагу да пытання стварэння ўстойлівай архітэктуры бяспекі на еўразійскай прасторы, якое шырока абмяркоўвалася на нядаўняй III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, адзначыўшы ў гэтым кантэксце ініцыятыву аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

На завяршэнне П.Уцюпін падкрэсліў, што сумесныя дзеянні дзвюх дзяржаў накіраваны не толькі на абарону нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, але таксама з'яўляюцца ўкладам у пабудову справядлівага і стабільнага светапарадку.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы