Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (першы дзень)
22 верасня 2022 г.
21 верасня 2022 г. у рамках удзелу ў мерапрыемствах 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ.
Міністр замежных спраў праінфармаваў аб прыярытэтах беларускай дэлегацыі на 77-й сесіі ГА ААН, сярод якіх прасоўванне прынцыпаў справядлівасці, раўнапраўя і шматбаковасці, павагі суверэнітэту дзяржаў, недапушчальнасці прымянення аднабаковых прымусовых мер і санкцый у парушэнне Статута ААН.
Беларусь таксама будзе супрацьдзейнічаць дыскрымінацыйнай практыцы ў ААН па дзяржаўнай прыкмеце, якая праяўляецца ў т.зв. "культуры адмены", адвольным выключэнні дзяржаў з міжнародных структур.
Уладзімір Макей асабліва прыцягнуў увагу да ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі аб запуску глабальнага дыялога з уцягваннем усіх вядучых міжнародных ігракоў у духу Сан-Францыска, вынікам якога павінны стаць ясныя і празрыстыя дамоўленасці аб правілах новага сусветнага парадку.
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ падтрымалі заклік У. Макея да ўзмацнення "карпаратыўнай салідарнасці" ў рамках Арганізацыі і выпрацоўкі механізма, які забяспечвае рэалізацыю дамоўленасцей аб узаемнай падтрымцы.
У рамках удзелу ў сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Руху недалучэння (РН) У.Макей прыцягнуў увагу да прапаноў беларускага боку, якія датычацца ролі ААН у бягучых геапалітычных рэаліях. Гэтыя прапановы былі накіраваны ў адрас дзяржаў-членаў ААН напярэдадні 77-й сесіі Генеральнай Асамблеі.
Міністр замежных спраў выступіў за неабходнасць нарошчвання патэнцыялу краін, якія сталі на шлях развіцця, у пошуку адказаў на выклікі сучаснасці. Сёння, калі супрацьстаянне паміж буйнымі геапалітычнымі гульцамі дасягнула пагрозлівых маштабаў, менавіта краіны, якія развіваюцца, згуртаваўшыся, павінны ўзяць на сябе лідзіруючую ролю ў вырашэнні крызісу міжнародных адносін. Але гэта можа стаць магчымым толькі ва ўмовах еднасьці і салідарнасьці. У адваротным выпадку, любая, асабліва малая краіна можа стаць чарговай ахвярай эгаістычных інтарэсаў Захаду.
У.Макей акрэсліў сапраўдныя прычыны ўвядзення незаконных эканамічных санкцый у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці, закрыцця беларускай паветранай прасторы і забароны на палёты беларускіх авіяперавозчыкаў. Падрабязна праінфармаваў аб пазіцыі Рэспублікі Беларусь па ўкраінскім канфлікце, звярнуўшы асаблівую ўвагу на тое, што Беларусь не з'яўляецца бокам гэтага канфлікту і заўсёды давала пляцоўку для мірнага дыялога.
Міністр замежных спраў прапанаваў прыняць у рамках РН дэкларацыю, накіраваную на ажыццяўленне ідэі аб запуску глабальнага дыялогу ў духу Сан-Францыска.
Прыняўшы ўдзел у пасяджэнні высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН з нагоды 30-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб правах асоб, якія належаць да нацыянальных або этнічных, рэлігійных і моўных меншасцей. Міністр прыцягнуў увагу да тэмы генацыду беларускага народа ў ходзе Другой сусветнай вайны і жахаў Халакоста, у выніку якіх беларусы замацавалі ў сваёй грамадскай і нацыянальнай свядомасці адмаўленне ад любой міжэтнічнай, міжкультурнай і міжканфесійнай варожасці.
Са шкадаваннем адзначыў, што пытанні нацыянальнасці, рэлігіі і мовы часта становяцца інструментам і прыкрыццём для супрацьзаконнай дзейнасці. Падкрэсліў, што за апошнія некалькі гадоў Беларусь неаднаразова фіксавала і спыняла спробы знешніх сіл уплываць на палітычнае жыццё краіны з выкарыстаннем моўнага і нацыянальнага фактараў.
Адзначыў, што некаторыя суседзі Беларусі навучыліся маніпуляваць інфармацыйнымі фэйкамі наконт сітуацыі з нацыянальнымі меншасцямі ў краіне і распаўсюджваюць шчырую хлусню. Наадварот, адказнае суседства з'яўляецца залогам таго, што фактар нацыянальных меншасцяў стане не падзяляльным, а, наадварот - тым, які ўзбагачае развіццё ўсіх бакоў. Заявіў, што наша краіна гатова прыняць у сябе прадстаўнікоў розных народаў, гатовых удзельнічаць у будаўніцтве і развіцці незалежнай і квітнеючай Беларусі.
Міністр таксама правёў шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў замежных дзяржаў.
У ходзе рабочай гутаркі з Міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым абмяняліся ацэнкамі адносна бягучага стану спраў у свеце і рэгіёне. Удакладнены графік маючых адбыцца двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях, абмеркаваны бягучыя адносіны з Еўрапейскім саюзам і ЗША.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Таджыкістана Сіроджыдзін Мухрыдзін праінфармаваў беларускага калегу аб развіцці сітуацыі ў кантэксце нядаўняга абвастрэння на кыргызска-таджыцкай мяжы. Бакі абмеркавалі дэталі падрыхтоўкі маючага адбыцца ў бліжэйшы час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі ў Таджыкістан. Разгледжаны працэдурныя пытанні, звязаныя з далейшымі дзеяннямі Беларусі па найхутчэйшым афармленні паўнацэннага членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
У ходзе сустрэчы з Міністрам замежных спраў Сірыі Фейсалам аль-Мікдадам кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі аб існуючай сітуацыі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і на Блізкім Усходзе, абмеркавалі планы па развіццю разнапланавага беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву, а таксама графік запланаванных кантактаў высокага ўзроўня.
Міністры пацвердзілі зацікаўленасць у нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі і дамовіліся прадоўжыць узаемную падтрымку на міжнародных пляцоўках, уключаючы сумеснае супрацьстаянне аднабаковым прымусовым мерам.
У ходзе сустрэчы Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Казахстана Мухтарам Тлеубердзі бакі выказалі задавальненне ўзроўнем вынікаў, дасягнутых за тры дзесяцігоддзі з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Беларускі бок падкрэсліў важнасць далейшага ўмацавання раўнапраўнага супрацоўніцтва на шматбаковых пляцоўках, якімі з'яўляюцца Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).
Дэталёва разгледжаны пытанні ўмацавання інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў рамках ЕАЭС, СНД і АДКБ, узаемнай падтрымкі ў ААН. У.Макей і М.Тлеубердзі абмяняліся думкамі аб ролі і месцы АБСЕ ў сучаснай архітэктуры бяспекі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена падрыхтоўцы да мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні па лініі НУМДА і СНД, якія пройдуць у кастрычніку г.г. у сталіцы Казахстана.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by