Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты з генеральным дырэктарам ЮНІДА
26 чэрвеня 2025 г.
26 чэрвеня 2025 г. у г.Вене адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Сякрэты з генеральным дырэктарам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА) Гердам Мюлерам.
Для даведкі: ЮНІДА – спецыялізаваная ўстанова ААН, статутная мэта якой – садзейнічаць дзяржавам у сферы мадэрнізацыі прамысловай вытворчасці, экалагічна бяспечнага і ўстойлівага прамысловага развіцця, укаранення новых тэхналогій і іх адаптацыі.
Беларусь паслядоўна падтрымлівае ўмацаванне вядучай ролі ЮНІДА ў садзейнічанні ўстойліваму прамысловаму развіццю дзяржаў свету, выкарыстоўвае экспертны патэнцыял і магчымасці арганізацыі для павышэння канкурэнтаздольнасці і экалагічнасці сваіх вытворчасцей, укаранення сучасных тэхналогій і стандартаў.
У снежні 2020 года падпісана Рамачная праграма супрацоўніцтва паміж Урадам Беларусі і ЮНІДА з першапачатковым тэрмінам дзеяння 5 гадоў. Яна вызначае напрамкі пашырэння ўзаемадзеяння і сумеснай работы з улікам прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Тэрмін яе дзеяння падоўжаны да снежня 2030 года.
Беларусь традыцыйна прымае актыўны ўдзел у рабоце кіраўнічых органаў ЮНІДА. У лістападзе 2023 года Беларусь у пяты раз была абрана ў склад Савета па прамысловым развіцці.
І.Сякрэта падкрэсліў знакавасць даты сустрэчы – 80-годдзе з дня падпісання Статута ААН, адзначыўшы актуальнасць гэтага дакумента сёння.
Намеснік Міністра адзначыў рост запатрабаванасці паслуг і экспертызы ЮНІДА адносна садзейнічання ўстойліваму прамысловаму развіццю і высока ацаніў здольнасць арганізацыі выбудоўваць эфектыўнае міжсектаральнае супрацоўніцтва – паміж дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі, навуковай і экспертнай супольнасцю.
Суразмоўцы абмеркавалі актуальны стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з ЮНІДА, рэалізацыю дзейных праектаў тэхнічнага супрацоўніцтва, а таксама прыярытэтныя напрамкі далейшага партнёрства ў межах рамачнай праграмы супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага была нададзена ініцыятывам у сферы лічбавай трансфармацыі і чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, у тым ліку праектам ў Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.
Суразмоўцы абмеркавалі таксама пытанне запуску праекта з прыцягненнем кітайскага фінансавання ў прамысловым парку «Вялікі камень» з мэтай надання яму статусу эка-індустрыяльнага. Была выказана задаволенасць дасягнутай дамоўленасцю пра накіраванне тэхнічнай місіі ЮНІДА ў Беларусь у канцы ліпеня, каб дэталёва прапрацаваць гэтае пытанне.
Бакі абмеркавалі магчымасці аб'яднання намаганняў Беларусі па ўмацаванні прамыслова-вытворчага патэнцыялу афрыканскіх краін і праектнай дзейнасці ЮНІДА ў садзейнічанні індустрыяльнаму развіццю Афрыкі, у тым ліку з выкарыстаннем магчымасцей Цэнтра перадавога вопыту ЮНІДА ў Адыс-Абебе (Эфіопія) і патэнцыялу беларускай прамысловасці і сельскай гаспадаркі.
Намеснік Міністра закрануў таксама праблематыку краін з сярэднім узроўнем даходу (КСД) і ролю ЮНІДА як адзінай арганізацыі, якая мае спецыяльную рамачную праграму партнёрства з КСД, каб садзейнічаць вырашэнню гэтымі краінамі праблем у галіне развіцця. У гэтым кантэксце была пацверджана беларуская ініцыятыва абнаўлення Стратэгічнай рамачнай праграмы ЮНІДА па КСД, якая будзе разгледжана на будучай 53-й сесіі Савета па прамысловым развіцці (Вена, 30 чэрвеня – 3 ліпеня 2025 г.).
Генеральны дырэктар ЮНІДА высока ацаніў узровень узаемадзеяння з Беларуссю і выказаў падзяку за актыўную і паслядоўную падтрымку дзейнасці арганізацыі.
Г.Мюлер пацвердзіў гатоўнасць ЮНІДА пашыраць тэхнічнае супрацоўніцтва з Беларуссю і запрасіў беларускі бок прыняць удзел у 21-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНІДА, якая пройдзе з 23 па 27 лістапада 2025 г. у Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія).
Суразмоўцы пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення практычнага супрацоўніцтва.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by