Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў памятным мерапрыемстве да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту

27 студзеня 2022 г.

 

27 студзеня 2022 г. па ініцыятыве беларускага боку ў мемарыяльным комплексе “Яма” г.Мінска адбылася традыцыйная памятная цырымонія, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій Ізраіля, Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грузіі, Італіі, Казахстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Святога Пасаду, Славакіі, ЗША, Турцыі, Чэхіі, Украіны, Узбекістана, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі, Праграмы развіцця ААН у Беларусі, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікі шэрага грамадскіх арганізацый.

У сваім выступленні С.Алейнік падкрэсліў недапушчальнасць забыцця ўрокаў гісторыі і заклікаў да салідарных дзеянняў міжнароднай супольнасці супраць адраджэння нацызму і распаўсюджвання ідэалогій расавай перавагі. Памяць аб трагедыі Халакоста павінна служыць будучым пакаленням перасцярогай аб небяспеках, якія ўтойваюць у сабе нянавісць, фанатызм, і расізм. 

Рэспубліка Беларусь як на ўнутрыдзяржаўным, так і на знешнім контуры прадпрымае значныя намаганні па ўвекавечанні памяці ахвяр Другой сусветнай вайны, подзвігу ветэранаў, якія выратавалі свет ад карычневай чумы, і недапушчэнні адраджэння і гераізацыі нацызму. У 2022 годзе Беларусь традыцыйна выступіла сааўтарам рэзалюцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб недапушчальнасці адмаўлення Халакосту. 

“Падтрыманне міру, захаванне гістарычнай памяці і супрацьдзеянне яе фальсіфікацыі – наша агульная задача, наш агульны доўг”, - адзначыў намеснік Міністра.

Удзельнікі цырымоніі ўсклалі кветкі да мемарыяла, ушанаваўшы памяць ахвяраў Мінскага гета. 

25-27 студзеня на будынку Нацыянальнай бібліятэкі запушчаны памятны радок як сімвал павагі і памяці ўсім ахвярам Халакосту, у краіне таксама пройдзе шэраг іншых тэматычных памятных мерапрыемстваў.

Да даведкі: Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту заснаваны ў 2005 годзе рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН № 60/7, сааўтарам якой у ліку 104 дзяржаў-членаў ААН выступіла і Беларусь, і шырока адзначаецца ў свеце. Дата прымеркавана да гадавіны вызвалення войскамі савецкай Чырвонай Арміі ў 1945 годзе нацысцкага лагера смерці "Аўшвіц-Біркенаў" - самага буйнога комплексу канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі акупаванай Еўропы.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы