Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў сустрэчы міністраў замежных спраў “Усходняга партнёрства”
13 мая 2019 г.13-05-2019
13 мая 2019 г. у Бруселі (Бельгія) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц ініцыятывы ЕС ”Усходняе партнёрства” (УП) і краін-членаў ЕС па запрашэнні Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі, Віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі Федэрыкі Магерыні і Еўрапейскага камісара па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханэса Хана. Сустрэча адбылася ў рамках комплексу мерапрыемстваў на вышэйшым і высокім узроўнях, арганізаваных Еўрапейскім саюзам у гонар дзесяцігоддзя УП 13 — 14 мая 2019 г.
У прысутнасці міністраў замежных спраў краін ЕС і “Усходняга партнёрства” У. Макей выступіў з ацэнкай вынікаў, дасягнутых у рамках УП, і перспектыў яго далейшага развіцця.
Міністр выказаўся за рэалізацыю буйных інфраструктурных праектаў у рамках Плана дзеянней па інвесціраванню ў транс'еўрапейскую транспартную сетку, заклікаў да спрашчэння ўмоў гандлю з ЕС, у тым ліку і для неасацыіраваных краін-партнёраў.
У.Макей прапанаваў вызначыць амбіцыйныя, але рэалістычныя прыярытэты УП на перыяд пасля 2020 года. “Чаму б, напрыклад, да 2030 года не павялічыць экспарт краін УП у ЕС і аб'ём інвестыцый ЕС у краіны УП у тры разы, колькасць ствараемых ЕС працоўных месц у краінах УП у два разы, рэалізаваць у кожным горадзе як мінімум адзін праект па энергаэфектыўнасці?” — заявіў Міністр . Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама прапанаваў стварыць у Еўрапейскім інвестыцыйным банку спецыяльнае “акно” для праектаў “Усходняга партнёрства” або спецыялізаваны банк УП.
Закранаючы тэму трансгранічнай мабільнасці, У.Макей выступіў за ліквідацыю фармальнасцей пры перасячэнні мяжы з ЕС, якія прыводзяць да таго, што грамадзяне вымушаны чакаць у чарзе да 10 гадзін, а грузавыя аўтамабілі — да некалькіх дзён.
Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей з Высокім прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Ф.Магерыні, Міністрам замежных спраў Румыніі (якая старшынствуе ў Савеце ЕС) Т.Мелешкану, Міністрам замежных спраў Украіны П.Клімкіным
У.Макей таксама заклікаў да актывізацыі супрацоўніцтва ў лічбавай сферы, распрацоўцы рэгіянальнага пагаднення аб абароне асабістых дадзеных. Па прыкладзе школы УП у Тбілісі прапанаваў заснаваць ІТ-школу УП у Мінску.
Міністр таксама падкрэсліў важнасць дадатковых намаганняў у сферы падтрымкі прадпрымальніцтва, малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей з Міністрам замежных спраў Азербайджана Э.Мамед’яравым, Міністрам замежных спраў Арменіі З.Мнацаканянам, Міністрам замежных спраў Грузіі Д.Залкаліяні
Міністр праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб гатоўнасці беларускага боку правесці ў Мінску мерапрыемства высокага ўзроўню з нагоды 10-годдзя УП.
Падчас праведзенага ў той жа дзень рабочага ланча для міністраў замежных спраў краін УП і краін ЕС ад імя Высокага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Ф.Магерыні адбылося абмеркаванне пытанняў рэгіянальнай бяспекі.
Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей з Міністрам замежных спраў Славакіі, Дзеючым старшынёй АБСЕ М.Лайчакам, Міністрам замежных спраў Польшчы Я.Чапутовічам
На палях мерапрыемства кіраўнік беларускай дэлегацыі правёў шэраг сустрэч з міністрамі замежных спраў краін ЕС і УП, падчас якіх абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з ЕС.
Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей з Міністрам замежных спраў Бельгіі Д.Рэйндарсам
У.Макей запрасіў партнёраў з ЕС і краін УП наведаць II Еўрапейскія гульні ў Мінску 21-30 чэрвеня 2019 года.
Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей з Міністрам замежных спраў Швецыі М.Вальстрём
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by