Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Цярэнцьева з Міністрам сельскай гаспадаркі і асваення зямель Егіпта

09 верасня 2020 г.

 

9 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргея Цярэнцьева з Міністрам сельскай гаспадаркі і асваення зямель Егіпта Сейідам аль-Кусейрам.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі. Асаблівая ўвага была нададзена далейшаму развіццю ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў у сферы харчовай бяспекі і механізацыі сельскай гаспадаркі.

Таксама разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння па лініі профільных ведамстваў па ветэрынарнаму кантролю ў галіне забеспячэння якасці і бяспекі харчовых прадуктаў.

У ходзе сустрэчы Пасол Беларусі перадаў Міністру сельскай гаспадаркі і асваення зямель Егіпта запрашэнне наведаць Беларусь у якасці ганаровага госця XXX Міжнароднай сельскагаспадарчай выставы ”Белагра-2020“.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы