Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі М.Аўсянкай копій даверчых грамат Міністру замежных спраў Калумбіі

30 лістапада 2020 г.

 

27 лістапада 2020 г. Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор і Рэспубліцы Калумбія па сумяшчальніцтве Мікалай Аўсянка ўручыў копіі даверчых грамат Міністру замежных спраў Калумбіі Клаўдзіі Блум.

Падчас сустрэчы беларускі дыпламат адзначыў зацікаўленаcць Беларусі ў развіцці ўсяго спектру адносін з Калумбіяй. М.Аўсянка асабліва падкрэсліў неабходнасць хуткага падпісання двухбаковага пагаднення аб адмене віз для кароткатэрміновых паездак грамадзян, а таксама выказаўся на карысць стварэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве для садзейнічання кантактам прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Калумбіі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы