Памер шрыфта:

Аб візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Манголію

21 верасня 2022 г.

 

20-21 верасня 2022 г. адбыўся візіт Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў Манголію.

Адбылася сустрэча з Міністрам развіцця дарог і транспарту Манголіі Сандагійн Бямбацогтам. Абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, а таксама пытанні ўзаемадзеяння ў рамках Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

На сустрэчы з Міністрам сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі Хаянгаагінійн Баларчулунам разгледжаны сумесныя праекты Беларусі і Манголіі ў галіне сельскай гаспадаркі.

Падчас сустрэчы С.Алейніка са Спікерам Вялікага дзяржаўнага хурала Манголіі Гамбаджавын Занданшатарам адбыўся абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў. Асаблівая ўвага нададзена актывізацыі ўзаемадзеяння паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін.

21 верасня Першы намеснік Міністра замежных спраў Беларусі прыняў таксама ўдзел у пятым раундзе беларуска-мангольскіх палітычных кансультацый. Мангольскі бок узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Батсумбэрыйн Мунхджын.

Бакі абмеркавалі стан беларуска-мангольскага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах. Абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, рэгіянальнай тэматыцы, разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

Падчас візіту праведзены таксама сустрэчы з прадстаўнікамі мангольскіх дзелавых колаў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю, прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у нацыянальнай экспазіцыі на мангольскай міжнароднай выставе "Уланбаатар Партнершып".

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы