Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом ПАР

06 сакавіка 2023 г.

 

6 сакавіка 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Мзувукіле Джэфам Макетука. 

Адбылося прадметнае абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня. Асаблівая ўвага была нададзена тэматыцы нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з акцэнтам на сельскую гаспадарку і гарантаванне харчовай бяспекі, а таксама на актывізацыю прамысловай кааперацыі паміж Беларуссю і ПАР.

Суразмоўцы высока ацанілі паступальнае развіццё супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін (4 сакавіка 1993 г.) і падкрэслілі важнасць вываду ўзаемадзеяння на новы ўзровень. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы