Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі У.Гошына з намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама

16 верасня 2021 г.

 

15 верасня 2021 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзіміра Гошына з намеснікам Міністра замежных спраў В'етнама То Ань Зунгам.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-в'етнамскіх адносін, у тым ліку супрацоўніцтва дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый. Суразмоўцы адзначылі ўзаемнае імкненне да ўмацавання ўзаемадзеяння паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і В'етнама.

Асаблівая ўвага ў ходзе гутаркі была нададзена тэме абмену візітамі, а таксама арганізацыі двухбаковых палітычных кансультацый і пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы