Аб беларуска-азербайджанскіх кансультацыях паміж МЗС
28 жніўня 2026 г.
28 жніўня 2026 г. у Мінску адбыліся кансультацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра Павел Уцюпін, азербайджанскую – намеснік Міністра Самір Шарыфаў.

Падчас кансультацый удзельнікі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскага палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і гуманітарнага ўзаемадзеяння. Надалі асаблівую ўвагу ходу рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на найвышэйшым і высокім узроўнях, а таксама ўзгадненню графіка будучых двухбаковых кантактаў.
Бакі пацвердзілі гатоўнасць да працягу канструктыўнага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі ў рамках глабальных і рэгіянальных міжнародных арганізацый.
Дэлегацыі станоўча ацанілі стан дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся пра яе далейшае якаснае развіццё.

Па выніках кансультацый пацверджаны курс на далейшае ўмацаванне ўзаемнага даверу і паглыбленне адносін стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Азербайджанам.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by