Памер шрыфта:

Аб урачыстым мерапрыемстве ў МЗС Беларусі з нагоды 115-годдзя першага Міністра замежных спраў БССР К.Кісялёва

13 лістапада 2018 г.

13-11-2018

12 лістапада 2018 г. у Цэнтры гісторыі Міністэрства замежных спраў і беларускай дыпламатычнай службы адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды 115-годдзя з дня нараджэння выбітнага беларускага дзяржаўнага дзеяча і дыпламата Кузьмы Кісялёва.

К.Кісялёў узначальваў беларускае знешнепалітычнае ведамства найбольш працяглы час: з 1944 па 1966 годы.  З 1938 па 1940 годы ён з’яўляўся старшынёй Савета народных камісараў БССР. У час кіравання К.Кісялёвым Народным камісарыятам замежных спраў Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка стала дзяржавай-заснавальніцай ААН. Пры непасрэдным удзеле К.Кісялёва ў Нью-Ёрку было адкрыта беларускае пастаяннае прадстаўніцтва пры ААН.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел сын і дачка К.Кісялёва – Васіль Кісялёў і Алена Круглік, прадстаўнікі Асацыяцыі ветэранаў МЗС, Клуба маладых дыпламатаў і супрацоўнікі міністэрства. 

У прывітальным звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас звярнуў увагу прысутных на тое, што яно з’яўляецца першым у шэрагу тэматычных падзей, прымеркаваных да стагоддзя беларускай дыпламатычнай службы. А.Дапкюнас адзначыў асаблівую важнасць пераемнасці пакаленняў у працы беларускага знешнепалітычнага ведамства і неабходнасць захавання памяці аб укладзе беларускіх дыпламатаў мінулага ў стварэнне фундаменту сённяшняй знешняй палітыкі і дыпламатычных традыцый незалежнай Беларусі.

З прамовамі на сустрэчы выступілі ветэраны дыпламатычнай службы і прадстаўнік Клуба маладых дыпламатаў МЗС. Са словамі падзякі да кіраўніцтва і супрацоўнікаў міністэрства звярнуліся дзеці выбітнага беларускага дыпламата.

Пасля сустрэчы ў міністэрстве былі ўскладзены кветкі на магілу К.Кісялёва на Ўсходніх могілках Мінска.

 

версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы