Памер шрыфта:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Зімбабвэ

20 лютага 2024 г.

 

21 – 23 лютага 2024 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік наведае г.Харарэ (Зімбабвэ) для правядзення першага пасяджэння Сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Зімбабвэ.

У склад беларускай дэлегацыі для работы ў рамках Камісіі ўвойдуць кіраўнікі і супрацоўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя, адукацыі, шэрага дзяржаўных прадпрыемстваў і канцэрнаў нашай краіны.

Зімбабвійскі бок узначаліць Міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Фрэдэрык Шава. Плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамысловую кааперацыю, удзел Беларусі ў механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, умацаванні харчовай бяспекі афрыканскай дзяржавы.

На парадку дня перагавораў будзе знаходзіцца шэраг канкрэтных эканамічных праектаў, накіраваных на вывядзенне двухбаковага ўзаемадзеяння на якасна новы ўзровень і нарошчванне тавараабароту паміж краінамі.

Праграмай работы дадаткова прадугледжана наведванне сэрвіснага цэнтра беларускай тэхнікі і ўдзел у прэзентацыі беларускіх малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Запланаваны перамовы з шэрагам афіцыйных асоб Зімбабвэ.

Гэтымі днямі ў Харары таксама праходзіць Беларуска-Зімбабвійскі бізнес-форум.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы