Памер шрыфта:

Аб выкліку ў МЗС Беларусі Часовага паверанага ў справах Польшчы ў сувязі з рашэннем польскіх уладаў часова закрыць мяжу

09 верасня 2025 г.

 

У Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выкліканы Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча Кшыштаф Ажана, якому заяўлены вусны пратэст у сувязі з рашэннем польскага боку прыпыніць рух праз дзяржаўную мяжу на перыяд правядзення вучэнняў «Захад-2025».

Незаконныя меры, што прымаюцца адной краінай, фактычна закранаюць усю мяжу Еўрапейскага саюза з Беларуссю, ствараючы значныя цяжкасці для нармальнага функцыянавання міжнароднага руху людзей і грузаў. Дзеянні Польшчы наносяць шкоду многім дзяржавам як на Усходзе, так і на Захадзе. Гэта відавочнае злоўжыванне сваім геаграфічным становішчам, «прыватызацыя» меж ЕС і ЕАЭС, Захаду і Усходу.

Гэты крок выглядае беспадстаўным, асабліва ўлічваючы поўную адкрытасць і празрыстасць беларускіх вучэнняў для міжнароднай супольнасці. Часовае прыпыненне пропуску сведчыць хутчэй пра намер схаваць свае ўласныя дзеянні, чым пра наяўнасць якой-небудзь пагрозы з боку Беларусі.

Падобныя меры з'яўляюцца працягам курсу на падрыў адносін з суседнімі краінамі і спрыяюць далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне, ствараючы рызыкі для стабільнасці і прадказальнасці ў міжнародных адносінах.

Гэтая пазіцыя была таксама даведзена да ведама Паверанага ў справах Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь. Еўрапейскі дыпламат запэўніў, што дзеянням Польшчы будзе дадзена адпаведная ацэнка на прадмет суразмернасці прадпрынятых мер і рэальнай ступені пагрозы.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы