Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў пасяджэнні СМЗС АДКБ
30 чэрвеня 2025 г.
30 чэрвеня 2025 г. у г.Чалпон-Ата (Кыргызская Рэспубліка) прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у якім прыняў удзел Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў.
Падчас пасяджэння адбыўся грунтоўны і даверлівы абмен думкамі аб бягучым стане міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі і яе ўплыве на бяспеку дзяржаў-членаў АДКБ.
У сваім выступленні Максім Рыжанкоў канстатаваў крызіс існуючага сусветнага парадку, далейшую дэградацыю двухбаковых і шматбаковых механізмаў кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджвання і няздольнасць міжнародных структур эфектыўна рэагаваць на крызісы і канфлікты з прычыны глыбінных рознагалоссяў паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі. Выказаў занепакоенасць ростам ваенных расходаў і прагрэсуючай гонкай узбраенняў, асабліва ва Усходнееўрапейскім рэгіёне.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі акцэнтаваў важнасць сумеснай работы па фарміраванні архітэктуры бяспекі ў Еўразіі і пабудове шматпалярнага міру, заснаванага на прынцыпах раўнапраўя, суверэнітэту і павагі да разнастайнасці шляхоў развіцця. Выказаў меркаванне, што ў новай парадыгме міжнародных адносін АДКБ павінна стаць адной з ваенна-палітычных апор архітэктуры еўразійскай бяспекі і шматпалярнага светаўладкавання.
Прыцягнуў увагу да беларускай ініцыятывы аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі і маючай адбыцца ў кастрычніку 2025 года III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Запрасіў партнёраў па АДКБ да актыўнага ўдзелу ў канферэнцыі.
Удзельнікаў пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АДКБ прыняў Старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Садыр Жапараў.
На пасяджэнні міністрамі замежных спраў АДКБ былі прыняты заявы аб супрацьдзеянні радыкалізацыі, якая вядзе да тэрарызму і экстрэмізму; аб міжнароднай інфармацыйнай бяспецы, аб Рэгіянальным цэнтры ААН па мэтах у галіне ўстойлівага развіцця для Цэнтральнай Азіі і Афганістана, а таксама ў сувязі з эскалацыяй на Блізкім Усходзе.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by