Аб адкрыцці ў Жэневе «Дзён Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)»
03 кастрычніка 2025 г.
2 кастрычніка 2025 г. у Палацы Нацый – штаб-кватэры аддзялення Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе (Швейцарыя) – адбылося афіцыйнае адкрыццё «Дзён Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС)».

Рэспубліка Беларусь, якая старшынствуе ў органах ЕАЭС у 2025 годзе, падтрымала ініцыятыву Еўразійскай эканамічнай камісіі наконт правядзення знакавага мерапрыемства і знабіла значны ўнёсак у яго арганізацыю.
На цырымоніі адкрыцця «Дзён ЕАЭС» выступілі Генеральны дырэктар Аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая, Старшыня Калегіі ЕЭК Бакытжан Сагінтаеў і Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская.

Мерапрыемствы «Дзён ЕАЭС» наведалі прадстаўнікі дзяржаў з усіх рэгіёнаў свету.
Цэнтральнай падзеяй «Дзён ЕАЭС» стала выстава, прысвечаная багатаму турыстычнаму патэнцыялу дзяржаў еўразійскай пяцёркі. У ліку беларускіх экспанатаў на выставе былі прадстаўлены: прыродны запаведнік Белавежская пушча, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», замкавы комплекс «Мір», унікальная архітэктура Траецкага прадмесця ў Мінску і дом-музей сусветна вядомага мастака Марка Шагала ў Віцебску. Вялікую цікавасць у гасцей мерапрыемства выклікаў стэнд, прысвечаны развіццю прамысловага турызму ў нашай краіне, асаблівую ўвагу прыцягнуў экскурсійны тур на БЕЛАЗ – адзін з флагманаў індустрыялізацыі і тэхналагічнага развіцця сучаснай Беларусі.

На круглым стале «Рэгіянальная эканамічная інтэграцыя ЕАЭС: вынікі за 10 гадоў і перспектывы партнёрства» разам з кіраўнікамі Еўразійскай эканамічнай камісіі і дыппрадстаўніцтваў краін еўразійскай пяцёркі – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі – выступілі кіраўнікі і эксперты профільных міжнародных арганізацый, уключаючы Еўрапейскую эканамічную камісію ААН, Сусветную гандлёвую арганізацыю, Канферэнцыю ААН па гандлі і развіцці, Міжнародную арганізацыю па міграцыі, Міжнародную арганізацыю працы і Сусветную арганізацыю інтэлектуальнай уласнасці.
Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская і дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Беларусі Андрэй Пракапчук прыцягнулі ўвагу ўдзельнікаў круглага стала да прыярытэтаў беларускага старшынства ў органах ЕАЭС у галіне ўмацавання прамысловай кааперацыі, развіцця тэхналагічнага патэнцыялу і лічбавай трансфармацыі, павышэння ўзроўню харчовай бяспекі, паскарэння інтэграцыі ў сферы паслуг, фарміравання адзінай транспартнай прасторы і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.
Беларускія дыпламаты таксама вылучылі бачанне кіраўніцтвам нашай краіны ключавых напрамкаў далейшага развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі.
«Дні ЕАЭС» у Аддзяленні ААН у Жэневе сталі важным крокам ва ўмацаванні міжнароднага пазіцыянавання і аўтарытэту ЕАЭС як паспяховай і перспектыўнай мадэлі інтэграцыі. Удзельнікі намецілі новыя перспектывы супрацоўніцтва ЕАЭС з ААН і спецыялізаванымі міжнароднымі арганізацыямі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by