Памер шрыфта:

Аб удзеле кіраўніцтва і супрацоўнікаў МЗС у памятным мерапрыемстве ў мемарыяльным комплексе «Хатынь»

22 сакавіка 2025 г.

 

22 сакавіка 2025 г. дэлегацыя знешнепалітычнага ведамства на чале з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максімам Рыжанковым наведала мемарыяльны комплекс «Хатынь», каб аддаць даніну памяці нявінным ахвярам тых трагічных падзей на беларускай зямлі.

Беларускія дыпламаты сумесна з прадстаўнікамі іншых рэспубліканскіх органаў, грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый і неабыякавымі грамадзянамі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых.

Як падкрэсліў Міністр М.Рыжанкоў, з кожным годам неабходнасць захавання гістарычнай памяці, правільнай інтэрпрэтацыі гісторыі набывае ўсё большае значэнне. «Асабліва важнай з'яўляецца перадача гэтых ведаў, што мы яшчэ памятаем па расказах жывых сведак таго часу – нашых бабуль, дзядуль, – нашай моладзі, нашым дзецям. Каб яны гэты ген беларускасці, стойкасці, выжывальнасці ў любых умовах самі адчувалі і перадалі іншым пакаленням».

Міністр адзначыў, што такія мемарыяльныя комплексы, як «Хатынь», з'яўляюцца жывым сведчаннем і напамінам тым, хто з мячом прыходзіць на беларускую зямлю, што іх чакае тая ж доля: «Помнікі будуць нагадваць будучым пакаленням аб вашай гнюснасці і цёмных справах».

Штогадовае ўскладанне адкрыла шэраг мерапрыемстваў у рамках падрыхтоўкі да святкавання 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Беларускія дыпламаты, прадстаўнікі дыяспары і сябры Беларусі па ўсім свеце ўспамінаюць беларускія вёскі, знішчаныя разам з іх жыхарамі. Памятаем. Шануем. Аберагаем. Адпаведны відэазварот размешчаны ў сацыяльных сетках МЗС.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы