Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра У.Макея ў пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц пры статутных і іншых органах СНД

27 ліпеня 2021 г.

 

27 ліпеня 2021 г. Мiнiстр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў удзел у пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці, якое прайшло ў г.Мінску ў штаб-кватэры Выканаўчага камітэта СНД.

У юбілейным годзе 30-годдзя ўтварэння СНД Рэспубліка Беларусь прыняла старшынства ў Садружнасці. Падчас пасяджэння Савета былі падведзены вынікі працы за паўгоддзе.

У сваім выступленні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі падкрэсліў ролю СНД як важнай рэгіянальнай арганізацыі і ўнікальнай дыялогавай пляцоўкі, якая адказвае інтарэсам дзяржаў – удзельніц СНД. 

Міністр замежных спраў Беларусі азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з ходам выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Канцэпцыі старшынства нашай краіны ў СНД y 2021 годзе, акцэнтаваўшы ўвагу на развіцці агульнай эканамічнай прасторы, супрацоўніцтве ў знешнепалітычнай і культурна-гуманітарнай сферах. 

У прыватнасці, было адзначана, што беларускі бок паслядоўна рэалізуе Канцэпцыю і мерапрыемствы Плана, адаптуючы іх выкананне да новых рэалій і тэндэнцый, а таксама надаючы ўвагу ажыцяўленню ініцыятыў, прапанаваных падчас саміту СНД кіраўнікамі дзяржаў – удзельніц. 

Адзначана важнасць завяршэння працы над Пагадненнем аб свабодным гандлі паслугамі, павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння ў вырашэнні праблем, выкліканых глабалізацыяй і новымі выклікамі сучаснасці, умацавання культурных, гуманітарных, навуковых сувязяў. Асаблівую ўвагу таксама плануецца надаць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў і дасягненню сінэргетычнага эфекту ад супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД з іншымі рэгіянальнымі інтэграцыйнымі арганізацыямі і аб'яднаннямі.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы