Памер шрыфта:

Аб спачуванні першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Лукашэвіча ў сувязі з наступствамі землетрусаў у Венесуэле

06 ліпеня 2026 г.

 

6 ліпеня 2026 г. першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч наведаў Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў нашай краіне і пакінуў запіс у кнізе спачуванняў у сувязі з разбуральнымі наступствамі землятрусаў у Венесуэле.

Ад імя Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста першы намеснік Міністра выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым. 

С.Лукашэвіч падкрэсліў, што ў гэты цяжкі час Беларусь падзяляе боль братэрскага венесуэльскага народа і выказвае поўную салідарнасць.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы