Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў тыдні высокага ўзроўню 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (пяты дзень)
28 верасня 2025 г.
27 верасня 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў выступіў на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У сваім выступе кіраўнік МЗС даў усебаковую ацэнку актуальнай сітуацыі на міжнароднай арэне, вылучыўшы асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнага парадку, выклікі і пагрозы, з якімі сутыкаецца чалавецтва на сваім шляху.
.jpg)
Міністр падкрэсліў ключавую ролю адзінства і сумесных намаганняў у падтрымцы міру, абароны правоў чалавека і захаванні гістарычнай памяці. Адзначана, што 80-годдзе Перамогі ў Другой сусветнай вайне нагадвае пра гераізм народаў і небяспеку фальсіфікацыі гісторыі, перапісвання падручнікаў і разбурэння помнікаў, што пагражае паўторам трагедый мінулага.
У гістарычным экскурсе вылучана вырашальная роля савецкага народа ў вызваленні Еўропы, а таксама важнасць памяці для выхавання новых пакаленняў. Міністр нагадаў прароцкія словы Прэзідэнта Беларусі пра тое, што доўгія стагоддзі лёсы свету чынілі толькі асобныя дзяржавы, разглядаючы астатнія народы як бяспраўную масу.
Беларусь абазначыла неабходнасць рэфармавання ААН, уключаючы пашырэнне Савета Бяспекі і ўзмацненне ролі Арганізацыі як справядлівага форуму для вырашэння глабальных праблем. Асаблівая ўвага нададзена прынцыпу непадзельнай бяспекі і наступствам яго парушэння, уключаючы мілітарызацыю Еўропы і рост напружанасці на ўсходніх межах.
Міністр падкрэсліў актыўнае развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва і шматпалярнай архітэктуры праз БРІКС, ШАС, ЕАЭС, Афрыканскі саюз і ЛАД. Асабліва адзначана ініцыятыва Беларусі сумесна з Расіяй па стварэнні Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці, накіраванай на ўмацаванне роўнай і непадзельнай бяспекі, дыялогу і ўзаемнай павагі паміж дзяржавамі.
Беларусь зноў заклікала да сумесных намаганняў глабальнай супольнасці, каб прадухіліць канфлікты і пабудаваць справядлівы і ўстойлівы светапарадак.
Адбылася сустрэча Міністра з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Абмеркаваны пытанні ўмацавання цэнтральнай ролі ААН у забеспячэнні міжнароднай бяспекі і ўстойлівага развіцця, а таксама неабходнасць выпрацоўкі калектыўных рашэнняў па актуальных выкліках сучаснасці. Беларускі бок пацвердзіў гатоўнасць рабіць унёсак у кансалідацыю намаганняў дзяржаў у рамках сапраўднага шматбаковага ўзаемадзеяння.

Міністр выказаў падзяку Генеральнаму сакратару за падтрымку беларускіх ініцыятыў у ААН па чарнобыльскай праблематыцы, барацьбе з гандлем людзьмі і рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця.
На сустрэчы Міністра са Старшынёй Генеральнай Асамблеі ААН Аналенай Бербак абмеркаваны парадак дня 80-й сесіі ГА ААН, пытанні рэфармавання арганізацыі, а таксама выбары наступнага Генеральнага сакратара ААН. Беларускі бок асабліва адзначыў неабходнасць забеспячэння роўных правоў для ўсіх дзяржаў у дзейнасці Асамблеі. Міністр падкрэсліў важнасць захавання эфектыўнага кіравання ААН. Адзначана непрымальнасць селектыўнага падыходу і прымянення дваістых стандартаў, што падрываюць давер да ўніверсальнай прыроды Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Адбылася сустрэча Міністра М.Рыжанкова з Міністрам замежных спраў і нацыянальнай дыяспары за мяжой Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Ахмедам Атафам. Адзначана паступальнае развіццё беларуска-алжырскіх адносін, абмеркаваны графікі будучых візітаў на найвышэйшым і высокім узроўнях, а таксама пытанні каардынацыі дзеянняў у міжнародных арганізацыях.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні нарматыўна-прававой базы, а таксама развіцці гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі, сельскагаспадарчага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by