Памер шрыфта:

Аб уручэнні Міністру замежных спраў Беларусі М.Рыжанкову копій даверчых лістоў Паслом КНДР

07 красавіка 2026 г.

 

7 красавіка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў прыняў копіі даверчых лістоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чы Гён Су.

Суразмоўцы пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё і паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНДР у розных сферах. Асаблівая ўвага нададзена рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту ў г.Пхеньян на найвышэйшым узроўні.

Кіраўнік МЗС пажадаў Паслу ўсялякіх поспехаў і выказаў упэўненасць у рэзультатыўнасцi яго будучай працы ў нашай краіне.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы