Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Бангладэш

24 лістапада 2020 г.

 

24 лістапада 2020 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Народнай Рэспублікі Бангладэш у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Камрулам Ахсанам.

С.Алейнік павіншаваў К.Ахсана з нагоды ўручэння ім даверчых грамат Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнку, вітаў Пасла Бангладэш на беларускай зямлі, а таксама пажадаў яму паспяховай і плённай працы на новай пасадзе.

Падчас сустрэчы бакі дэталёва спыніліся на бягучых і перспектыўных праектах беларуска-бангладэшскага супрацоўніцтва, у першую чаргу ў галінах прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы