Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў пасяджэнні СМЗС АДКБ у фармаце відэаканферэнцыі

01 снежня 2020 г.

 

1 снежня 2020 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі.

На пасяджэнні бакі абмяняліся думкамі аб асноўных тэндэнцыях у развіцці глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, уплыве пандэміі COVID-19 на сітуацыю ў свеце. Адзначылі запатрабаванасць АДКБ у дынамічнай міжнароднай абстаноўцы і неабходнасць паўнавартаснага выкарыстання патэнцыялу Арганізацыі ў пытаннях падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, у тым ліку ў кантэксце развіцця яе міратворчаго складніка. 

У сваім выступленні Міністр замежных спраў Беларусі У.Макей прадставіў ацэнкі беларускага боку ў дачыненні да сітуацыі ў сферы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Канстатаваў рост недаверу і канфліктнага патэнцыялу ў міжнародных адносінах. Выказаў занепакоенасць далейшай эрозіяй сістэмы міжнародных дамоўленасцей у галіне кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання. Падкрэсліў важнасць сумесных кансалідаваных намаганняў, накіраваных на ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі і стабільнасці. 

Падчас пасяджэння Таджыкістан прадставіў прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ на перыяд свайго будучага старшынства ў Арганізацыі ў 2021 годзе. 

Міністры замежных спраў дзяржаў-членаў АДКБ прынялі заяву з нагоды 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны, а таксама ўзгаднілі шэраг дакументаў, якія былі перададзены на разгляд сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы