Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Д.Кальцова з Міністрам спорту і маладзёжнай палітыкі Ірана

25 верасня 2024 г.

 

24 верасня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў сустрэўся з Міністрам спорту і маладзёжнай палітыкі Ірана Ахмадам Даньямалі.

Падчас размовы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях развіцця адносін паміж профільнымі структурамі абедзвюх краін. 

Абмеркаваны першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў у сферы спорту, уключаючы ўдзел у спаборніцтвах, якія праводзяцца ў Беларусі і Іране, арганізацыю таварыскіх матчаў, сумесных спартыўных збораў і іншых мерапрыемствах. 

Падкрэслена недапушчальнасць палітызацыі міжнароднага спартыўнага руху.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы