Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі І.Сякрэты ў мерапрыемствах АБСЕ ў г.Хельсінкі
01 жніўня 2025 г.
1 жніўня 2025 г. беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігарам Сякрэтай прыняла ўдзел у юбілейных мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю падпісання Хельсінкскага Заключнага акта. Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках старшынства Фінляндскай Рэспублікі ў АБСЕ і прайшлі 31 ліпеня – 1 жніўня ў г.Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі.

Выступаючы на рабочых дыскусіях пра будучыню АБСЕ, кіраўнік беларускай дэлегацыі прадставіў ацэнкі і прапановы Беларусі па пераадоленні крызіснай сітуацыі ў сферы рэгіянальнай бяспекі, а таксама па павышэнні эфектыўнасці работы АБСЕ.
І.Сякрэта падкрэсліў, што будучыня АБСЕ магчымая толькі ў тым выпадку, калі дзяржавы-ўдзельніцы пачнуць успрымаць арганізацыю не як пляцоўку для эмацыянальнага выказвання ўзаемных прэтэнзій, а як практычны інструмент прасоўвання дыялогу і ўмацавання міждзяржаўнага ўзаемадзеяння на ўсёй еўразійскай прасторы.
«Калі мы здолеем падняцца над ідэалагічнымі догмамі і забабонамі, мы зможам вярнуць мір у Еўропу. Як? Праз дыпламатыю. Спыненне ваенных дзеянняў і новая разрадка ў Еўропе стануць не перадумовай, а вынікам аднаўлення паўнавартасных міжнародных зносін», – адзначыў прадстаўнік Беларусі.

Беларускі бок прапанаваў пачаць абмеркаванне будучыні еўразійскай архітэктуры бяспекі, падкрэсліўшы неабходнасць абноўленага дыялогу паміж зацікаўленымі дзяржавамі. У якасці прамежкавага кроку Беларусь выказалася за прыцягненне да абмеркавання незалежных экспертаў, аналітыкаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў СМІ – у выпадку, калі афіцыйныя структуры на першым этапе будуць не гатовыя да прамога ўзаемадзеяння.
«Беларусь гатовая да такога дыялогу ў любым фармаце і на любой пляцоўцы – без папярэдніх умоў. Мы таксама прапануем выкарыстоўваць у гэтых мэтах Мінскую канферэнцыю па еўразійскай бяспецы, якая адбудзецца 28-29 кастрычніка. З улікам унікальнага геапалітычнага становішча нашай краіны, Мінск – аптымальная пляцоўка для сур'ёзнай размовы і выпрацоўкі рашэнняў па рэгіянальных канфліктах», – заявіў І.Сакрэта.
У рамках мерапрыемстваў намеснік Міністра замежных спраў правёў сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу замежных дэлегацый.

Міжнародная канферэнцыя і рабочыя дыскусіі «Хельсінкі+50» праходзілі ў гістарычных памяшканнях кангрэс-цэнтра «Фінляндыя-Хол», дзе ў 1975 годзе быў падпісаны Хельсінкскі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by