Аб мерапрыемствах з удзелам Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў М'янме
27 лістапада 2025 г.
27 лістапада 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў у складзе беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на вышэйшым узроўні правёў шэраг сустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі М'янмы ў г.Нейп'іда.

На сустрэчы з Саюзным міністрам замежных спраў М'янмы Тан Све бакі адзначылі пазітыўную дынаміку і канструктыўны характар беларуска-м'янманскіх адносін, нацэленасць на працяг узаемавыгаднага супрацоўніцтва, важнасць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым узроўні. Абмеркаваны пытанні рэгіянальнага і глабальнага парадку дня, у тым ліку ў сферы міжнароднай бяспекі.

Падчас сустрэчы з Міністрам інвестыцый і знешнеэканамічных сувязей М'янмы Ва Ва Маун, сустаршынёй Сумеснага Беларуска-М'янманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, абмеркаваны ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках другога пасяджэння Сумеснага камітэта, якое прайшло 2 кастрычніка 2025 г. у г.Мінску.

Асаблівая ўвага нададзена імплементацыі праектаў стварэння сумесных прадпрыемстваў у М'янме. Адбылося падпісанне дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Саюз М'янма на 2026–2028 гады.
У той жа дзень Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў прыняў удзел у беларуска-М'янманскім бізнес-форуме.

Мерапрыемства сабрала больш за 100 прадстаўнікоў бізнес-колаў і дзяржаўных органаў дзвюх краін.
Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці форуму, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь і М'янма планамерна паглыбляюць узаемавыгадныя дружалюбныя адносіны, мэта якіх – рост дабрабыту грамадзян абедзвюх дзяржаў. Ён адзначыў, што «збліжэнне Мінска і Нейп'іда адпавядае інтарэсам нашых краін і народаў. Мы можам многае прапанаваць адзін аднаму, беручы пад увагу ўзаемадапаўняльнасць эканомік» Міністр таксама звярнуў увагу на наяўнасць вялікага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, які неабходна сумесна рэалізаваць.

Падчас мерапрыемства і па яго выніках прадстаўнікі беларускіх і м'янманскіх кампаній правялі серыю перамоў, прысвечаных узаемадзеянню ў сферах сельскай гаспадаркі і харчавання, фармацэўтыкі, прасоўванню беларускай аўтатранспартнай тэхнікі і закупкам шэрагу тавараў, якія цікавяць нашы дзелавыя колы.
На палях форуму Максім Рыжанкоў даў інтэрв'ю беларускім і м'янманскім СМІ аб бягучым і перспектыўным супрацоўніцтве дзвюх краін.

Афіцыйны Нейп'іда на форуме прадстаўлялі міністр інвестыцый і знешнеэканамічных сувязяў М'янмы Ва Ва Маун, іншыя афіцыйныя асобы.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі Міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў, міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, а таксама старшыня канцэрна "Беллегпрам" Надзея Лазарэвіч. Падчас перагавораў беларускіх прадстаўнікоў з кіраўніцтвам профільных міністэрстваў М'янмы разгледжаны, у прыватнасці, пытанні прамысловай кааперацыі, паставак сельскагаспадарчай, фармацэўтычнай, тэкстыльнай прадукцыі, а таксама падрыхтоўкі прафесійных кадраў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by