Памер шрыфта:

Аб сустрэчах Генеральнага консула Беларусі Т.Харлап з кіраўніцтвам рэгіянальнага прадстаўніцтва МЗС Кітая і Урада Ганконга

30 студзеня 2026 г.

 

30 студзеня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь Таццяна Харлап сустрэлася з кіраўніцтвам прадстаўніцтва Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (САР Ганконг) і Урада САР Ганконг з нагоды завяршэння сваёй дыпламатычнай місіі.

Падчас сустрэчы з Упаўнаважаным прадстаўніком МЗС КНР у САР Ганконг Цуем Цзяньчунем падведзены вынікі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва з моманту адкрыцця Генконсульства Беларусі ў 2022 годзе, пацверджаны ўсепагодны характар адносін паміж дзяржавамі і гатоўнасць да рэалізацыі намечаных раней праектаў.

Цуй Цзяньчунь падкрэсліў імкненне да ўмацавання дзелавых сувязей, перспектыўнасць супрацоўніцтва рэгіёнаў Кітая з Беларуссю, у тым ліку на пляцоўцы індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Падчас сустрэчы ва Урадзе САР Ганконг з Сакратаром Адміністрацыі Эрыкам Чанам бакі пацвердзілі гатоўнасць да далейшага паглыблення эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы