Памер шрыфта:

Аб прыняцці ініцыяванай Беларуссю рэзалюцыі ў Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці

08 чэрвеня 2026 г.

 

5 чэрвеня 2026 г. у г.Вене падчас 35-й сесіі Камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі кансэнсусам была прынятая ініцыяваная Беларуссю сумесна з Казахстанам рэзалюцыя «Барацьба з гандлем людзьмі, якая здзяйсняецца ў мэтах прымусу да здзяйснення злачынстваў». 

Рэзалюцыя на гэтую тэму ўносілася ў сістэме ААН упершыню. Дакумент накіраваны на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў процідзеянні адной з новых і небяспечных формаў гандлю людзьмі, пры якой ахвяры з дапамогай гвалту, падману або прымусу ўцягваюцца ў здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў у інтарэсах злачынных груп.

Дакумент змяшчае шэраг практычных рэкамендацый для дзяржаў і іншых зацікаўленых бакоў па барацьбе з гандлем людзьмі. Асаблівая ўвага надаецца неабходнасці ўдасканалення нацыянальнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ў мэтах забеспячэння непрыцягнення да адказнасці ахвяр гандлю людзьмі за злачынствы, учыненыя ў выніку іх эксплуатацыі, а таксама ўмацавання мер па іх абароне і падтрымцы.

У рэзалюцыі падкрэсліваюцца нарастальныя рызыкі, звязаныя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, уключаючы інтэрнэт і сацыяльныя сеткі, для вярбоўкі, эксплуатацыі і кантролю ахвяр, і змяшчаецца заклік да дзяржаў узмацняць прафілактычныя меры, у тым ліку шляхам развіцця лічбавай пісьменнасці і прасоўвання бяспечнага выкарыстання лічбавых тэхналогій.

Беларусь працягвае актыўна садзейнічаць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва па процідзеянні гандлю людзьмі, які патрабуе скаардынаваных дзеянняў як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы