Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея з Міністрам замежных спраў Арменіі

15 кастрычніка 2021 г.

 

15 кастрычніка 2021 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Арменія Араратам Мірзаянам.

Падчас перамоў кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін падрабязна абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-армянскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных структурах, актуальныя выклікі глабальнай і рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням узаемнай падтрымкі на міжнародных пляцоўках.

Дасягнуты дамоўленасці аб актывізацыі палітычнага дыялогу бакоў, намечаны графік кантактаў на розных узроўнях.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы