Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў С.Алейніка ў адкрыцці ”Міжнароднага квартала“ ў рамках XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

23 сакавіка 2023 г.

 

23 сакавіка 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці ”Міжнароднага квартала“ на палях XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Гэта платформа, арганізатарамі якой выступілі МЗС і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, створана ў рамках кірмашу ўпершыню для шырокай прэзентацыі акрэдытаванымі ў Беларусі дыпламатычнымі місіямі літаратуры краін, якія яны прадстаўляюць.

У сваім выступленні С.Алейнік падкрэсліў важнасць у сучасных няпростых міжнародных умовах такой аб'яднаўчай ініцыятывы, як ”Міжнародны квартал“, і выказаў надзею на яе працяг у будучыні. ”Адносіны паміж краінамі – гэта таксама адкрытая кніга. Гэта кніга, у якую мы штодня, штотыдзень, штомесяц, штогод упісваем найбольш яскравыя старонкі супрацоўніцтва. Няхай у гэты няпросты турбулентны час ”Міжнародны квартал“ паслужыць яскравым прыкладам аб'яднальнага парадку, дадатку сумесных намаганняў, плённага міжнароднага супрацоўніцтва, прыкладам свету кнігі без межаў“, – адзначыў Міністр.

 

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуліся таксама Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцоў, дуайен дыпламатычнага корпуса, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспублікі Беларусь Назаркулы Шакулыеў.

 

 

У рамках цырымоніі адкрыцця ”Міжнароднага квартала“ адбылася прэзентацыя выдадзенай пры падтрымцы МЗС і Міністэрства інфармацыі кнігі ветэрана беларускай дыпламатычнай службы Зоі Леанідаўны Калантай  ”Нарысы гісторыі дыпламатычнай службы ў Беларусі. Лёсы і падзеі. 1919-1930-я гг.“. Звяртаючыся да прысутных, аўтар падкрэсліла, што ў кнізе змешчаны ўнікальныя, малавядомыя факты і копіі дакументаў. У публікацыі ўпершыню ў айчыннай літаратуры зроблена спроба паглядзець на дыпламатычную службу Беларусі пачатку ХХ стагоддзя праз прызму лёсаў людзей, якія ёю займаліся.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва і структурных падраздзяленняў МЗС, кіраўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, госці кніжнай выставы-кірмашу.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы