Аб выніках пасяджэння Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве
13 чэрвеня 2024 г.
12 чэрвеня 2024 г. у г.Мінску адбылося выніковае пасяджэнне Беларуска-Кубінскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Бакі адзначылі канструктыўны характар двухбаковых сустрэч, якія адбыліся 11-12 чэрвеня ва Урадзе Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагу беларускіх міністэрстваў, прадпрыемстваў і арганізацый.
Праведзеныя перамовы далі магчымасць намеціць канкрэтныя крокі па далейшаму развіццю беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, фінансаў, сельскай гаспадаркі, узаемнага гандлю, фармацэўтыкі, навукі, адукацыі і турызму.
Бакі прадметна абмеркавалі пытанні, звязаныя з прапрацоўкай кааперацыйных праектаў па зборцы трактароў, выпуску малочнай прадукцыі, медыцынскіх прэпаратаў.
Дасягнутыя дамоўленасці зафіксаваны ў падпісаным бакамі Выніковым пратаколе.
Таксама ў рамках пасяджэння Камісіі бакамі быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў: Пратакол да міжурадавага Пагаднення аб узаемных пастаўках, Пагадненне аб намерах па стварэнні сумеснага прадпрыемства па вытворчасці лекавых прэпаратаў, кантракт на пастаўку на Кубу беларускіх трактаракамплектаў.
Наступнае паседжанне Камісіі запланавана да правядзення ў 2025 годзе ў г.Гаване.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by