Памер шрыфта:

Аб акрэдытацыі прадстаўнікоў СМІ для асвятлення IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы

09 кастрычніка 2026 г.

 

7 кастрычніка 2026 г. пачынаецца акрэдытацыя прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі для работы на IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая адбудзецца 3–4 лістапада 2026 г.

Заяўкі (у адвольнай форме) на акрэдытацыю прадстаўнікоў беларускіх СМІ з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, даты нараджэння, СМІ, пасады і кантактных даных журналіста накіроўваюцца на e-mail accreditation@mfa.gov.by да 18:00 27 кастрычніка 2026 г. Тэма ліста: «Акрэдытацыя на канферэнцыю».

Замежным журналістам:

  • без пастаяннай акрэдытацыі неабходна прайсці стандартную працэдуру атрымання часовай акрэдытацыі на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі. У графе «Дадатковая інфармацыя» патрабуецца пазначыць «ММКБ-2026». Тэрмін – да 18:00 27 кастрычніка 2026 г.
     
  • з дзейнай пастаяннай акрэдытацыяй пры МЗС Беларусі неабходна накіраваць заяўку (у адвольнай форме) на e-mail accreditation@mfa.gov.by да 18:00 27 кастрычніка 2026 г. Тэма ліста: «Акрэдытацыя на канферэнцыю». У лісце неабходна пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар акрэдытацыйнай карткі, СМІ, пасаду і кантактныя даныя журналіста.

Пра план і графік работы СМІ на канферэнцыі акрэдытаваныя журналісты будуць праінфармаваныя дадаткова.

Звяртаем увагу, што ў мэтах арганізацыі работы прадстаўнікоў СМІ на канферэнцыі будзе створана група ў месенджары Telegram. У сувязі з гэтым пры накіраванні заявак (запаўненні формы анлайн-заяўкі на часовую акрэдытацыю) неабходна пазначаць мабільны нумар, да якога прывязаны кантактны Telegram-акаўнт журналіста, а таксама пераканацца, што налады прыватнасці адпаведнага акаўнта дазваляюць даданне карыстальніка ў Telegram-групу.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы