Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М. Рыжанкова з намеснікам Міністра замежных спраў Ірана
04 лістапада 2026 г.
4 лістапада 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран, кіраўніком Цэнтра палітычных і міжнародных даследаванняў МЗС Ірана Саідам Хацібзадэ, які прыбыў у нашу краіну для ўдзелу ў IV Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы.

Суразмоўцы абмяняліся думкамі наконт пытанняў двухбаковага і глабальнага парадку дня, абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу, пагадзіўшыся з неабходнасцю ўрэгулявання канфлікту палітыка-дыпламатычнымі метадамі.
Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што Мінск нязменна выступае за няўхільнае выкананне прынцыпаў Статута ААН, уключаючы мірнае вырашэнне спрэчак, павагу суверэнітэту дзяржаў і адмову ад прымянення сілы.
Саід Хацібзадэ адзначыў станоўчую дынаміку развіцця беларуска-іранскіх адносін, а таксама традыцыйна высокі экспертны ўзровень Мінскай канферэнцыі.
Бакі пацвердзілі намер працягваць скаардынаваныя намаганні па распрацоўцы і прыняцці Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.
Суразмоўцы таксама надалі ўвагу стану і перспектывам развіцця беларуска-іранскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай-гуманітарнай і навукова-тэхнічнай сферах.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by