Заява прэс-службы Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сувязі са здарэннем з грамадзянкай Беларусі ў Бранскай вобласці Расіі
08 кастрычніка 2026 г.
8 кастрычніка 2026 г. у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў выніку атакі беспілотнага лятальнага апарата на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй пацярпела грамадзянка Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з атрыманымі цяжкімі раненнямі ёй спатрэбілася хірургічнае ўмяшанне, уключаючы ампутацыю канечнасцей. У цяперашні час пацярпелая знаходзіцца ў аддзяленнi рэанімацыі ў вельмі цяжкім, але стабілізаваным стане. Яна падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Медыцынская дапамога аказваецца ў поўным аб'ёме.
Дыпламаты Пасольства Беларусі ў Расіі і аддзялення пасольства ў Смаленску аказваюць неабходнае садзейнічанне, а таксама знаходзяцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі і медыцынскай установай.
Са шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што падобныя трагічныя інцыдэнты працягваюцца. Міністэрства замежных спраў Беларусі раней папярэджвала аб павышанай небяспецы і рэкамендавала грамадзянам устрымлівацца ад паездак у дадзеную мясцовасць. Аднак гэтыя папярэджанні не мелі належнага дзеяння. Сённяшняе здарэнне пацвярджае актуальнасць рэкамендацыі.
Гэтае дзеянне носіць антыгуманны характар. Угледжваем у ім спробу эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне, а таксама састаўную частку скаардынаваных дзеянняў, накіраваных на ўцягванне Беларусі ў канфлікт.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by