Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі М.Аўсянкай копій даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Панамы

17 верасня 2020 г.

 

16 верасня 2020 г. у фармаце відэаканферэнцыі адбылася цырымонія ўручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор і Рэспубліцы Панама па сумяшчальніцтве Мікалаем Аўсянкай копій даверчых грамат намесніку Міністра замежных спраў Рэспублікі Панама Федэрыка Альфара Бойду.

У ходзе праведзенай размовы панамскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння з Беларуссю ў галіне машынабудавання, сельскагаспадарчай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогій.

Бакі адзначылі зацікаўленасць у правядзенні беларуска-панамскіх кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы