Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі А.Канюка з Вiцэ-Прэм’ерам Арменіі

26 студзеня 2021 г.

 

26 студзеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк быў прыняты Вiцэ-Прэм’ерам Арменіі Мгерам Грыгаранам з нагоды пачатку Паслом Беларусі дыпламатычнай місіі.

Фота: Прэс-служба Урада Арменіі

У рамках сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі. Суразмоўцы адзначылі існуючы патэнцыял для пашырэння беларуска-армянскіх гандлёвых і кааперацыйных сувязяў і пагадзіліся з важнасцю выкарыстання пераваг, якія прадастаўляюцца дзякуючы ўдзелу абедзвюх краін у Еўразійскім эканамічным саюзе.

Бакі выказалі ўпэўненасць у працягу эфектыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма сяброўскімі дзяржавамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы