Памер шрыфта:

Аб кансультацыях намеснікаў Міністраў замежных спраў дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы

30 мая 2023 г.

 

30 мая 2023 г. у г. Мінску прайшлі кансультацыі намеснікаў Міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначальваў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч.

У ходзе кансультацый разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да пасяджэння Савета Міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, якія запланаваны да правядзення ў Мінску 19-20 чэрвеня 2023 г.

Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках АДКБ, уключаючы магчымасці нарошчвання аналітычнага патэнцыялу Арганізацыі і яе дзяржаў-членаў. Адбыўся таксама абмен думкамі аб далейшых кроках па развіццю дыялогу АДКБ з іншымі міжнароднымі арганізацыямі (ААН, СНД, ШАС) і асобнымі краінамі. Акрамя таго, былі абмеркаваны актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы