Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра У.Макея ў 6-й сустрэчы Міністраў замежных спраў краін-членаў Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі

12 кастрычніка 2021 г.

 

11-12 кастрычніка 2021 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у 6-й сустрэчы Міністраў замежных спраў краін-членаў Нарады па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі (НУМДА).

Да даведкі: Нарада па ўзаемадзеянню і мерам даверу ў Азіі заснавана ў 1992 годзе. Асноўная мэта НУМДА - умацаванне супрацоўніцтва шляхам выпрацоўкі шматбаковых падыходаў да забеспячэння міру, бяспекі і стабільнасці ў Азіі. Нарада аб'ядноўвае дваццаць сем краін. Дзевяць краін (у тым ліку Рэспубліка Беларусь) і пяць міжнародных арганізацый маюць статус назіральнікаў.

Мерапрыемства адкрылася сустрэчай яго ўдзельнікаў з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

Падчас пленарнага пасяджэння была адзначана нарастальная глабальная роля Нарады ў развіцці ўзаемадзеяння ў азіяцкім рэгіёне, павышэнні ўзроўню бяспекі і ўмацаванні мер даверу паміж дзяржавамі. Падтрымана ініцыятыва аб трансфармацыі НУМДА ў поўнафарматную міжнародную арганізацыю з захаваннем фундаментальных прынцыпаў яе функцыянавання.

У сваім выступленні Міністр замежных спраў Беларусі адзначыў рост міжнароднага аўтарытэту Нарады, яе важную ролю ў працэсе выпрацоўкі калектыўных падыходаў да вырашэння рэгіянальных праблем, узгаднення пазіцый па пытаннях забеспячэння бяспекі ў Азіі.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў запатрабаванасць ідэі фарміравання глабальнай архітэктуры інклюзіўнага развіцця, у тым ліку арыентаванай на ўсталяванне партнёрскіх адносін з найбуйнейшымі актарамі Еўропы і Азіі - ЕАЭС, ШАС, АДКБ, СНД, Еўрапейскім саюзам і АСЕАН. Менавіта ў гэтым напрамку знаходзіцца ініцыятыва Беларусі аб аднаўленні шырокага дыялогу па ўмацаванні мер даверу, бяспекі і супрацоўніцтва, а таксама аб стварэнні пояса "лічбавага добрасуседства”.

Адзначана важнасць для Беларусі азіяцкага рэгіёну, дзе пераплецены гандлёва-эканамічныя сувязі з партнёрамі па ЕАЭС, ажыццяўляецца цеснае ўзаемадзеянне з саюзнікамі па АДКБ у справе забеспячэння калектыўнай бяспекі.

Міністр замежных спраў заявіў, што Беларусь уважліва адсочвае сітуацыю ў Афганістане ў кантэксце яе ўплыву на абстаноўку і бяспеку ў дзяржавах-членах АДКБ. Падкрэслена зацікаўленасць у аднаўленні міру і згоды ў Афганістане, прыняцці неабходных мер па нармалізацыі сітуацыі, стварэнні спрыяльных умоў для агульнанацыянальнага дыялогу.

На палях мерапрыемства адбыўся таксама шэраг сустрэч і кантактаў з міністрамі замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг, Узбекістана Абдулазізам Камілавым, Туркменістана Рашыдам Мерэдавым, Кыргызстана Русланам Казакбаевым, Міністрам турызму Ізраіля Ёэль Развозавым, спецыяльным прадстаўніком Генеральнага Сакратара ААН па Цэнтральнай Азіі Наталляй Герман і іншымі.

Абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, узаемнай падтрымцы ў міжнародных арганізацыях.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы