Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі C.Лукашэвіча з Паслом Індыі

23 студзеня 2026 г.

 

23 студзеня 2026 г. адбылася сустрэча Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Лукашэвіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Ашокам Кумарам.

Суразмоўцы разгледзелі актуальны парадак дня двухбаковых адносін, уключаючы абмен візітамі на найвышэйшым і высокім узроўні, пытанні далейшага нарошчвання гандлю паміж Беларуссю і Індыяй, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

Першы намеснік Міністра падкрэсліў гатоўнасць беларускага боку да актыўнай работы з Нью-Дэлі ў рамках індыйскага старшынства ў БРІКС у 2026 годзе.

Адзначана важнасць найхутчэйшага правядзення ў г.Мінску 12-га пасяджэння Беларуска-Індыйскай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтву ў галіне эканомікі, мерапрыемстваў па тэматыцы аховы здароўя, тэхналогій, адукацыі.

С.Лукашэвіч павіншаваў кіраўніка індыйскага Пасольства з 77-годдзем Рэспублікі Індыя, святкаванне якога адбудзецца 26 студзеня.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы