Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра М.Барысевіча ў міжнароднай канферэнцыі ”Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека“

14 верасня 2021 г.

 

13 верасня 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай канферэнцыі ”Уплыў глабальных эканамічных выклікаў на сацыяльна-працоўныя правы чалавека“, арганізаванай Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

У сваім выступленні Мікалай Барысевіч адзначыў контрпрадуктыўнасць аднабаковых прымусовых мер і іх негатыўны ўплыў на выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у галіне ўстойлівага развіцця, што таксама было пацверджана 9 верасня гэтага года падчас пасяджэння Савета па ўстойліваму развіццю пад старшынствам Нацыянальнага каардынатара па дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця Анатоля Ісачэнкі.

У ходзе мерапрыемства намеснік Міністра таксама прыцягнуў увагу да ініцыятывы Кіраўніка дзяржавы аб неабходнасці запуску глабальнага дыялогу па бяспецы, які накіраваны на фарміраванне стабільнага, справядлівага і прадказальнага светапарадку і выкараненне практыкі прымянення аднабаковых прымусовых мер.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы