Памер шрыфта:

Аб сустрэчах Пасла Беларусі С.Алейніка з кіраўніцтвам Мальтыйскага ордэна

15 студзеня 2020 г.

15-01-2020

10 студзеня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і пры Суверэнным Мальтыйскім Ордэне па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік прыняў удзел у арганізаваных у г.Рыме мерапрыемствах Ордэна і правёў шэраг сустрэч з яго кіраўніцтвам.

Пасол С.Алейнік быў запрошаны на аўдыенцыю Вялікага магістра фра Джакама Дала Торэ дэль Тэмпіё ды Сангінета для дыпламатычнага корпуса, якая традыцыйна праводзіцца напачатку года ў штаб-кватэры Ордэна. На палях мерапрыемства Пасол Беларусі і Вялікі магістр мелі кароткую размову.

С.Алейнік таксама правёў гутарку з Вялікім канцлерам Ордэна Альбрэхтам Фрэйхер фон Бёзелагерам. Суразмоўцы абмеркавалі стан адносін паміж Ордэнам і Беларуссю і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у паглыбленні гуманітарнага супрацоўніцтва.

версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы