Памер шрыфта:

Аб удзеле дэлегацыі Беларусі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Ю.Амбразевічам у сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ

26 верасня 2022 г.


26-30 верасня 2022 г. у штаб-кватэры Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ў Вене (Аўстрыя) праходзіць 66-я сесія Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ.

У сесіі МАГАТЭ бярэ ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Юрыем Амбразевічам.

Праграма працы беларускай дэлегацыі прадугледжвае ўдзел у афіцыйных і паралельных мерапрыемствах сесіі, уключаючы выступленне Ю.Амбразевіча падчас агульнай дыскусіі, сустрэчы з кіраўніцтвам сакратарыята МАГАТЭ і яго структурных падраздзяленняў, дэлегацыямі іншых дзяржаў-членаў агенцтва.

Намеснік Міністра замежных спраў мае намер таксама правесці шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам іншых міжнародных арганізацый у Вене.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы