Памер шрыфта:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў пашыранай сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС

11 чэрвеня 2024 г.

 

11 чэрвеня 2024 г. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыняў удзел у пашыранай сесіі Нарады міністраў замежных спраў краін БРІКС сумесна з кіраўнікамі знешнепалітычных спраў дзяржаў-аднадумцаў, якія прадстаўляюць рэгіянальныя фарматы ўзаемадзеяння, такія як ШАС, АСЕАН, Асацыяцыя рэгіянальнага супрацоўніцтва прыбярэжных краін Індыйскага акіяна, Афрыканскі саюз, Ліга арабскіх дзяржаў і іншых. 

Падрабязна разгледжаны ключавыя аспекты фарміравання больш справядлівага светапарадку, а таксама роля краін Глабальнага Поўдня і Усходу ў гэтых працэсах. Удзельнікі абмеркавалі актуальныя міжнародныя выклікі, сярод якіх гарантыя бяспекі, устойлівага развіцця і доўгатэрміновага эканамічнага росту. 

С.Алейнік у сваім выступленні адзначыў важнасць захавання міру, падтрымання эканамічнай стабільнасці і сацыяльнага дабрабыту народаў, абазначыў прыярытэтныя для нашай краіны напрамкі ўзаемадзеяння з БРІКС, а таксама агучыў зацікаўленасць Беларусі прымаць удзел у рабоце Аб'яднання ў якасці партнёра. 

На палях мерапрыемства адбыліся двухбаковыя перагаворы з Міністрам замежных спраў Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспублікі Шры-Ланка Алі Сабры. Абмеркаваны шляхі актывізацыі двухбаковых адносін, гуманітарнае супрацоўніцтва і перспектыўныя эканамічныя праекты. Дасягнута дамоўленасць аб перазапуску інструментаў беларуска-ланкійскага ўзаемадзеяння. 

Больш актыўны ўдзел Беларусі ў дзейнасці АСЕАН (у 2024 годзе ў арганізацыі старшынствуе Лаос), падтрымка ў міжнародных арганізацыях, графік перспектыўных кантактаў і развіццё дагаворна-прававой базы сталі тэмамі перагавораў з Намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Лаоса Салэмсай Камасітам. 

Абмен візітамі на розных узроўнях і прыарытэзацыя некалькіх знакавых праектаў у гандлёва-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах абмеркаваны з Міністрам замежных спраў Каралеўства Саудаўская Аравія Фейсалам бен Фарханам аль-Саўдам. 

Дадзена высокая ацэнка па выніках трэцяга пасяджэння Сумеснага беларуска-саудаўскага міжурадавага камітэта, якое прайшло ў маі 2024 года ў г.Эр-Рыядзе.

Сустрэча з Міністрам замежных спраў Турцыі Хаканам Фіданам была сканцэнтравана на актуалізацыі ходу рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту Міністра замежных спраў Беларусі ў Анкару ў лістападзе 2023 г., рэгіянальнай сітуацыі і ўзаемадзеянні ў міжнародных арганізацыях з акцэнтам на праблематыку АБСЕ. 

З Міністрам замежных спраў Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопіі Тае Ацке Селасіе абмеркавана спалучэнне эканамічных патэнцыялаў Беларусі і краін БРІКС, уключаючы Эфіопію, і мадальнасці сумеснай работы на эканамічным полі.

Ацанілі таксама перспектывы супрацоўніцтва па лініі сельскай гаспадаркі, адукацыі, умацавання прамысловага патэнцыялу Эфіопіі і пашырэнні ўзаемнага гандлю. 

Кароткі абмен думкамі па актуальнай праблематыцы на палях мерапрыемства адбыўся таксама з Міністрам замежных спраў Кітая Ван І і Віцэ Прэм'ер-Міністрам, Міністрам замежных спраў Казахстана Муратам Нуртлеу. 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы