Памер шрыфта:

Заява МЗС у сувязі з абмежаваннямі Літвы на правоз праз мяжу тавараў для асабістага карыстання

07 чэрвеня 2024 г.

 

Беларускі бок выказвае вельмі сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з дзеяннямі службовых асоб літоўскай мытні па канфіскацыі ў грамадзян Беларусі, Літвы, а таксама трэціх краін прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, іншых тавараў для асабістага карыстання пры ўездзе ў Літоўскую Рэспубліку пасля ўступлення ў сілу з 3 чэрвеня чарговых санкцыйных абмежаванняў.

Самавольства, якое адбываецца на літоўска-беларускай мяжы, з'яўляецца бясспрэчным фактам парушэння афіцыйным Вільнюсам фундаментальных правоў чалавека на гуманны зварот. Цалкам відавочна, што грамадзяне, якія суткамі знаходзяцца ў чэргах, штучна створаных літоўскім бокам, маюць законнае права правозіць прадукты харчавання і лекавыя сродкі для асабістага карыстання.

Спроба знайсці тут нейкія парушэнні санкцыйных абмежаванняў адкрыта абсурдная.

Нязграбнае рашэнне літоўскіх уладаў пад ціскам грамадскай думкі крыху змякчыць гэтыя бесчалавечныя меры і дазволіць увоз тавараў ва ўскрытых упакоўках не мяняе сутнасці таго, што адбываецца.

Гэты абуральны факт красамоўна падкрэслівае першапачатковы намер літоўскага боку перанацэліць дзеянне санкцый на простых грамадзян Беларусі, а таксама жыхароў самой Літвы, якія карыстаюцца магчымасцю бязвізавага ўезду ў нашу краіну.

Неадкладна накіраваная беларускім бокам нота адносна дзеяння ўведзеных літоўскім урадам абмежаванняў на простых грамадзян прадказальна засталася без адказу.

Маем намер звярнуцца да еўрапейскіх структур з патрабаваннем даць ацэнку адпаведнасці такіх крокаў Вільнюса мытнаму заканадаўству ЕС і еўрапейскім каштоўнасцям, пра якія мы так часта чуем. У МЗС выкліканы часовыя павераныя Літвы і прадстаўніцтвы ЕС у Беларусі.

Заклікаем афіцыйную Вільню адмовіцца ад ганебнай практыкі прыніжэння ўведзенымі мерамі простых людзей, уключаючы ўласных грамадзян, якія маюць права на свабоду перамяшчэння ў нармальных чалавечых умовах.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы